FORT RETREAT TENERIFE
Дзень 7Беларусы заўсёды знаходзяць адзін аднаго — дзе б ні былі
Так здарылася, што
Аляксей Маліноўскі, палітычны актывіст і ўдзельнік страйку «Нафтана», зараз знаходзіцца на Тэнэрыфэ разам са сваёй сям’ёй.
Даведаўшыся пра наш рэтрыт,
ён вырашыў асабіста пазнаёміцца з дзяўчатамі і выказаць ім сваю салідарнасць і захапленне
Учора ён наведаў нашу вілу FORT разам са сваёй жонкай Юліяй
і
прывёз дзяўчатам салодкія падарункі — зробленыя рукамі беларусаў Тэнэрыфэ.
Мы шмат размаўлялі, абдымаліся і дзяліліся словамі падтрымкі
Бо нават далёка ад дому
мы застаёмся побач адзін з адным
P.S. Частка дзяўчат вырашыла застацца ананімнай , таму, паважаючы іх рашэнне, мы не публікуем фота і відэа ўсіх удзельніц, а толькі тых, хто даў згоду
Падтрымаць праект і зрабіць свой унёсак можна праз нашу спецыяльную платформу:
https://dapamoga.org/be/donations/retreat-for-political-prisoners
#fortretreattenerife