НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІУчора стала вядома, што палітвязень Сцяпан Латыпаў здзейсніў ужо трэцюю…

НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ

Учора стала вядома, што палітвязень Сцяпан Латыпаў здзейсніў ужо трэцюю спробу суіцыду.

Нагадаем: Сцяпан — арбарыст, дырэктар кампаніі «Беларбо», жыхар дома каля так званай «Плошчы Перамен». Ён быў асуджаны на 8 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі.

Гэта гісторыя — пра чалавека, які проста жыў, працаваў і падтрымліваў іншых.

Сёння гэта таксама гісторыя пра тое, у якіх умовах знаходзяцца людзі ў беларускіх турмах.

У гэтую нядзелю, 29 сакавіка, а 12:00 запрашаем вас далучыцца да традыцыйнага мітынгу салідарнасці на Плошчы Кудзіркі.

Прыйдзіце, каб:

падтрымаць Сцяпана
нагадаць пра сотні людзей, якія застаюцца за кратамі
сказаць услых: мы памятаем і не маўчым

Бо ў беларускіх турмах людзі томяцца і знікаюць, і наша задача — не даць ім быць забытымі.

Жыве Беларусь

Нядзеля 29 сакавіка
12:00
Плошча Вінцаса Кудзіркі