Дзьве апазыцыйныя Беларусі: чым адрозьніваюцца аўдыторыі беларускіх і расейскіх незалежных СМІ
«Ядро» беларускай аўдыторыі расейскіх незалежных СМІ больш схільнае прымаць расейскія культурныя наратывы, чым «ядро» аўдыторыі беларускіх незалежных СМІ — кажа сацыёляг Канстанцін Несьцяровіч.
Сьцісла:
Беларуская аўдыторыя расейскіх незалежных СМІ — самая маладая ў параўнаньні з аўдыторыямі іншых тыпаў СМІ.
Галоўнымі крыніцамі інфармацыі для ўдзельнікаў пратэстаў 2020 году былі беларускія незалежныя мэдыя, а не расейскія.
Частка беларускай аўдыторыі расейскіх незалежных СМІ не пераключылася б на беларускія незалежныя СМІ, нават калі «Медуза» і «Дождь» сталі б недаступныя.
Самы вялікі сэгмэнт аўдыторыі беларускіх і расейскіх дзяржаўных СМІ — прыхільнікі савецкага праекту беларускай ідэнтычнасьці.