Беларусу, што ваяваў за Расею, далі 7 гадоў калонііПра гэта паведаміла яго маці ў відэазвароце. Яна…

Беларусу, што ваяваў за Расею, далі 7 гадоў калоніі

Пра гэта паведаміла яго маці ў відэазвароце. Яна сцвярджае, што сыну фактычна не даюць падаць прашэнне аб памілаванні: у калоніі яго прызналі «зацятым парушальнікам», пагоршылі ўмовы ўтрымання, а за спробы даслаць хадайніцтва адпраўлялі ў ШІЗА.

Вядома, што Зязюльчык ваяваў у складзе ПВК «Рэдут», у 2022 годзе трапіў ва ўкраінскі палон і ў 2023-м быў асуджаны ў Кіеве на 10 гадоў за найміцтва. У 2024 годзе яго перадалі Расеі падчас абмену палоннымі, а пазней затрымалі ўжо пры перасячэнні мяжы з Беларуссю.

Расейская арганізацыя «Ветэраны Расеі» звярталася да Лукашэнкі з просьбай памілаваць мужчыну, аднак падрабязнасці справы ў Беларусі не раскрываюцца.

Падрабязнасці — па спасылцы
Чытаць з Беларусі