У гэты цудоўны сакавіцкі вечар мы хочам шчыра падзякаваць усім, хто фінансава падтрымаў Беларускі З…

У гэты цудоўны сакавіцкі вечар мы хочам шчыра падзякаваць усім, хто фінансава падтрымаў Беларускі Замак у гонар Дня нараджэння Аляксандра Калегава, а таксама ідэю рэтрыту на Канарскіх астравах для жанчын — былых палітвязынак.

Дзякуючы вам на рэтрыт на сённяшні дзень ужо сабрана 5206 еўра! Вялікі дзякуй кожнаму, хто далучыўся!

Нагадваем, што збор працягваецца да 31 сакавіка — дня юбілею Наталлі Калегавай.

Тым часам дзелімся невялікай справаздачай. На дадзены момант ужо аплачана:

Віла — 5000 еўра за месяц знаходжання
Авіябілеты — 3145 еўра

А на гэтым утульным фота — прыгожая пляцоўка з вогнішчам, каля якога ўжо зусім хутка змогуць сядзець нашы дзяўчаты, адпачываць, размаўляць і паступова аднаўляць сілы.

Калі вы таксама хочаце падтрымаць гэтую ідэю, вы можаце зрабіць гэта даступнымі спосабамі:

PayPal: [email protected]

Paysera:
VŠĮ Dapamoga LT
LT263500010016529238
SWIFT: EVIULT2VXXX
Bank: Paysera LT, UAB
Pilaitės pr. 16, Vilnius
LT-04352, Lithuania

Іншыя спосабы пераводу данатаў — на сайце

Дзякуй вам за салідарнасць, падтрымку і чалавечнасць!

Разам мы робім вельмі важную справу!

Жыве Беларусь