Акурат напярэдадні дня беларускай мовы ў Беларусі пачаліся рэпрэсіі супраць беларускіх выдаўцоў і …
Пазней кдб абвясціла “кааліцыю друкаваных выдавецтваў” “Фонд Kamunikаt”, “Lohvinau Publishing House” і “Andrei Yanushkevich Publishing” экстрэмісцкім фарміраваннем, мабыць, з гэтай справай звязаныя арышты і ператрусы. Беларускае выдавецтва ў эміграцыі “Gutenberg Publisher” таксама цяпер экстрэмісты. І ў той жа час быў арыштаваны разам з жонкай Андрэй Кім, стваральнік праэкта “Кінаконг”, які займаўся перакладам, агучкай і паказамі замежнага кіно на беларускай мове.
Кэдэбэшныя “спецыялісты па культуры” – агенты і фанатыкі рускага свету – лічаць пераслед беларускіх кнігароў сваім зорным часам. Тым больш, прозвішчы такія сімвалічныя: Багдановіч, Колас.
Гэта акцыя накіраваная і супраць дзеячаў культуры замежжа: абарваць сувязі выдавецтваў з супрацоўнікамі ў Беларусі, спыніць продаж кніг унутры краіны, спыніць пераклады на беларускую кніг і фільмаў.
Але, нават у часы чырвоных продкаў сучасных кэдэбэшнікаў, існавалі і падпольныя выданні, і ананімныя аўтары. Творчыя людзі адмаўляліся ад прызнання, каб ананімна рабіць важную працу. Хоць мастак унутры краіны і не мае магчымасці паставіць сваё імя пад ілюстрацыямі да экстрэмісцкай кнігі, ці дадаць іх у сваё партфоліа, але выхаду кнігі гэта не перашкодзіць. А ў эпоху інтэрнэта не толькі стала прасцей падтрымліваць сувязі паміж людзьмі. З’явіліся лічбавыя фарматы для літаратуры, кіно і музыкі, якія не канфіскуеш на мяжы. Так што кнігі будуць пісацца, выдавацца і чытацца.
І яшчэ, сябры. Як паказвае практыка, Багдановічы і Коласы застаюцца ў гісторыі. А вось сучасныя чэкісты не змогуць гэтым разам ціхенька сысці ў цень. Усё ж такі Беларусь – айці краіна. Іх імёны ўжо вядомыя, і захаваюцца ў матэрыялах суда – сапраўднага справядлівага суда.
Свабоду Вацлаву Багдановічу, Змітру Коласу і Алесю Яўдаху!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве кніга!
Жыве культура!
Жыве Беларусь!