Сення 21 лютага ў Доме нацыянальных супольнасцяў адбыўся культурны вечар, прысвечаны Міжнароднаму дн…

Сення 21 лютага ў Доме нацыянальных супольнасцяў адбыўся культурны вечар, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, абвешчанаму ЮНЕСКА.

Імпрэза аб’яднала беларускую дыяспару, музыкаў, дзеячаў культуры і актывістаў вакол тэмы мовы як прасторы ідэнтычнасці і падтрымкі.

Як і летась, падзея сабрала амаль поўную залу і вызначалася цёплай атмасферай.

Музычную праграму прадставілі Юрый Несцярэнка, капэла Ойра і Беларускі Цуд.

У паэтычным блоку выступілі Павел Севярынец, Сяржук Сыс, Ванда Марцінш, Ігар Случак і адзін з арганізатараў Ілля Міронаў, які прачытаў вершы палітвязняў — Паўла Белавусава, Дзяніса Івашына і Кацярыны Андрэевы.
Вечар завяршыў актывіст з Беластока з ініцыятывай галасавога ўводу па-беларуску.

Арганізатары адзначылі высокі водгук аўдыторыі. Падзяка супольнасці Сябрына і ўсім, хто прыйшоў падтрымаць імпрэзу.