На 26 студзеня ў Беларусі прызначана чарговае “пераабранне” лукашэнкі.Назваць гэты фарс выбарамі нія…

На 26 студзеня ў Беларусі прызначана чарговае “пераабранне” лукашэнкі.

Назваць гэты фарс выбарамі ніяк нельга, бо:
няма незалежных кандыдатаў
няма незалежных назіральнікаў
няма магчымасці выказваць асабістае меркаванне
няма ніякай інфармацыі пра выбарчыя камісіі
няма рэальнага падліку галасоў.

Ёсць толькі запалохванне і прымус.
А ў беларусаў замежжа няма нават магчымасці галасаваць. Настолькі лукашэнка баіцца, што знойдуцца сумленныя супрацоўнікі амбасады, якія па-сапраўднаму падлічаць бюлетэні.

Але нам не патрэбны дазвол рэжыма, каб выказваць сваё меркаванне!

Прыходзьце 26 студзеня з 10-00 па 18-00 гадзін на пл. Кудзіркі на нашы выбары без правілаў.

Выкажыце на паперы ўсё, што жадаеце!

Па выніках вашых выказванняў будзе зроблена відэа-справаздача.

26 студзеня
у любы час з 10:00 да 18:00
Плошча Вінцаса Кудзіркі/
Vinco Kudirkos aikštė, Vilnius

Арганізатары мерапрыемства: актывісты RE:BELarus: Аб’яднанне беларускіх палітвязняў

Сачыце за каналамі актывістаў:
@REBELarus1
@ordinary_belarusians