Актывісты з каманды “RE:BELarus: Аб’яднанне беларускіх палітвязняў” заклікаюць людзей, што застаюцца…

Актывісты з каманды “RE:BELarus: Аб’яднанне беларускіх палітвязняў” заклікаюць людзей, што застаюцца ўнутры краіны, па магчымасці не ўдзельнічаць у імітацыі выбараў прэзідэнта.

26 студзеня 2025 года плануецца чарговае блазнаванне.

Стары блазан сам сябе  абярэ ў сёмы раз, і Вы гэта ведаеце.
У Вас ёсць шанец сапсаваць радасць фальшывай «перамогі» і паказаць салідарнасць беларускага народа.

Як гэта зрабіць бяспечна?!

Усё проста…

Стварыце «Мертвы горад»!

Калі прымушаюць – галасуйце датэрмінова!
Калі бяспечна – ігнаруйце выбары!

26-га студзеня застаньцеся дома

Наведайце бацькоў.
Пабауце час дома з сям’ёй.
З’ездзіце на рыбалку з сябрамі.
Паглядзіце ўлюблёны фільм.
Наведайце лазню.
Проста адпачніце.

Пакіньце пусты горад шакалам… Няхай сажруць самі сябе.

@REBELarus1
@ordinary_belarusians