Варта Святла – мемарыял памяці ў Вільні, прысвечаны загінулым у змаганні з дыктатурай беларусам, які гарыць кожны вечар са жніўня 2020га.
Хочаце зрабіць свой унёсак у бесперапынную працу Варты Святла?
Далучайцеся да суполкі вартаўнікоў памяці тых, хто загінуў, абараняючы вольную Беларусь!
Вартаўнік — чалавек, які ўвечары прыходзіць дагледзець мемарыял і запаліць свечкі. Каб далучыцца, упішыце свой тг нік-нэйм насупраць зручнай даты у таблічцы тутака >>
Прапануйце сваім сябрам і гасцям прыняць удзел у запальванні свечак — гэта выдатны ўспамін пра паездку ў Вільню.
Хто жадае запаліць свечкі дыстанцыйна — ахвяруйце грошы на свечкі, лампады, рамкі на асобны рахунак Варты святла: Dapamoga LT LT873500010016588474 EVIULT2VXXX Paysera LT, UAB