#dissidentby Вікторыя Кульша з моманту знаходжання ў СІЗА-3 Гомеля распачала бестэрміновую галадоўку…

#dissidentby
Вікторыя Кульша з моманту знаходжання ў СІЗА-3 Гомеля распачала бестэрміновую галадоўку! Гэта будзе яе шостая галадоўка ў зняволенні, гэтым разам — да канца: альбо мы даможамся яе вызвалення, альбо яна загіне.

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк паведаміла, што Вікторыя ў СІЗА абвясціла бестэрміновую галадоўку — ужо шостую за час у зняволенні.

У красавіку стала вядома, што Вікторыю Кульшу перавялі ў СІЗА-3 Гомеля. Яна павінна была выйсці на волю 6 красавіка. Але на яе ў чацвёрты раз завялі крымінальную справу па арт. 411 – гэта пятая крымінальная справа супраць яе і чацвёртая менавіта па гэтым артыкуле. Агулам Вікторыя ўжо адбыла ў зняволенні 70 сутак ШІЗА і 6 месяцаў у ПКТ. Таксама вядома, што супрацоўнікі жаночай калоніі № 24 у Зарэччы ўжывалі супраць жанчыны псіхалагічны і фізічны ціск. Паведамляецца, што адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, стоячы ззаду, а таксама цягнуў яе па камеры. Апроч гэтага, яе часта абражалі і прыніжалі перад іншымі наглядчыкамі.