25 чэрвеня, 10:00 КАНФЕРЭНЦЫЯ “ЖАНЧЫНЫ Ў ЗНЯВОЛЕННІ: НЯБАЧНЫ БОЛЬ ПЕНІТЭНЦЫЯРНАЙ СІСТЭМЫ БЕЛАРУСІ”Бе…

25 чэрвеня, 10:00 

КАНФЕРЭНЦЫЯ “ЖАНЧЫНЫ Ў ЗНЯВОЛЕННІ: НЯБАЧНЫ БОЛЬ ПЕНІТЭНЦЫЯРНАЙ СІСТЭМЫ БЕЛАРУСІ”

Беларусь працягвае займаць сумнае лідэрства ў Еўропе не толькі па колькасці зняволеных на душу насельніцтва, але і па колькасці зняволеных жанчын. Па нашых дадзеных, у беларускіх турмах утрымліваецца не менш за 30 000 чалавек, з якіх каля 10% – жанчыны. Сярод палітвязняў жанчыны складаюць ужо амаль 15%.

Трагічныя выпадкі смерці Ганны Кандрацэнкі і Тамары Каравай неўзабаве пасля вызвалення толькі падкрэсліваюць неабходнасць усебаковага аналізу ролі турэмнай медыцыны.

На канферэнцыі 25 чэрвеня каманда «Урачы за праўду і справядлівасць» прадставіць:

– вынікі комплекснага даследавання аб стане здароўя і правах жанчын у зняволенні;

– сведчанні тых, хто прайшоў праз сістэму турмаў;

– выступленні экспертаў у галіне медыцыны, права і псіхалогіі.

канферэнц-зала Conti Hotel/ Raugyklos g. 7

Рэгістрацыя па спасылцы

Арганізатары: Лекары за праўду і справядлівасць

На жаль, рэгістрацыя на канферэнцыю спыненая – колькасць удзельнікаў перавышае ўмяшчальнасць залы.
Мы просім прабачэння за магчымыя назручнасці ў сувязі з гэтым, дзякуем за Вашу цікавасць да канферэнцыі і спадзяёмся на сустрэчы ў далейшым.
Калі ўдзел у канферэнцыі…