Купальская ноч — ноч агню, вады і волі! 23 чэрвеня, у магічную ноч Йонінес, запрашаем на ўжо традыцы…

Купальская ноч — ноч агню, вады і волі!

23 чэрвеня, у магічную ноч Йонінес, запрашаем на ўжо традыцыйнае развітанне з дыктатарамі — на самай высокай кропцы Літвы, побач з мяжой Беларусі.

Мы зноў збярэмся разам, каб спаліць пудзілы двух вядомых злодзеяў — як знак ачышчэння, супраціву і надзеі.

Хто жадае паўдзельнічаць у падрыхтоўцы свята – прыходзце ў Замак а 11:00 рабіць пудзіла разам з @dusia789

Просьба пасажырам, каму патрэбныя месцы, і кіроўцам напісаць @vavero4kin
Яна паспрабуе больш аператыўна арганізаваць месцы.

23 чэрвеня
Ад’езд з Вільні: 22:30
Месца збору: Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
Месца спальвання: вяршыня Літвы, капішча

Бярыце з сабой:
– бел-чырвона-белыя сцягі
– інструменты, каб граць
– прысмакі, напоі і вольны дух

Нас аб’ядноўвае памяць, жарсць і жаданне жыцця без дыктатуры.
Сустрэнемся ў ноч, якая гарыць і свеціць!