Былы пасол Украіны ў Менску: Беларусь — частка Эўропы і яе бясьпекі, краіну трэба вызваліць ад уплыв…

Былы пасол Украіны ў Менску: Беларусь — частка Эўропы і яе бясьпекі, краіну трэба вызваліць ад уплыву Расеі

https://smarturl.click/y6xm3

Раман Бясьсмертны, які працаваў надзвычайным і паўнамоцным паслом Украіны ў Беларусі, перакананы, што зьмены ў Беларусі залежаць ад таго, як хутка і рашуча Ўкраіна пераадолее расейскую агрэсію.

«Беларусь патрэбна вызваліць ад уплыву рашызму, і я перакананы, што перамога Ўкраіны над Расеяй, на яе „фюрэрам“, зьніме гэтае ярмо і зь беларускага народу», — сказаў Раман Бясьсьмертны ў інтэрвію ўкраінскаму дзяржаўнаму агенцтву Укрінформ.

Паводле яго, беларусы зьяўляюцца эўрапейскай нацыяй і цалкам прыродна належаць як да «эўрапейская палітычнай і культурнай супольнасьці, так і да патэнцыйнай архітэктуры бясьпекі Міжмор’я і, у пэрспэктыве, сыстэмы бясьпекі NATO».

«Іх удзел у гэтых працэсах ня проста пажаданы, ён неабходны», — падкрэсьліў ён.

На фота: Раман Бясьсьмертны, архіў