Запрашаем цябе на сустрэчу, дзе можна спыніцца й падыхаць. Калі табе цяжка спыніць крытычныя думкі, адчуваеш стомленасьць і трывогу, шукаеш бяспечную прастору для падтрымкі — гэта сустрэча для цябе. Будзе: — мяккая праца з эмоцыямі праз нейраграфіку, — арт-практыкі для зняцьця напружаньня, — навыкі для падтрымкі сябе ў стрэсе, — кампанія, дзе можна быць сапраўднай.
2–2,5 гадзіны, афлайн Мастацкі досвед не патрэбны Удзел бясплатны Уваход па рэгістрацыі
Адрас: pl. Konstytucji, 6 26 ліпеня 17:00 субота Сувязь: @robimrazamadmin Тэлефон: +48 573 202 950
Чакаем у Беларускай прасторы «Робім разам» / @byrobimrazam