9 жніўня — Дзень, які змяніў нас назаўжды! 5 гадоў надзеі, болю і веры ў сябе. Вільня, 2025Пяць гад…
07.08.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

9 жніўня — Дзень, які змяніў нас назаўжды!
5 гадоў надзеі, болю і веры ў сябе.
Вільня, 2025
Пяць гадоў таму мы выйшлі на вуліцы — з кветкамі ў руках і з верай у сэрцы.
Мы аб’ядналіся супраць гвалту, несправядлівасці і хлусні.
Мы не ведалі, што нас чакае, але ведалі дакладна — так больш жыць нельга.
9 жніўня 2025 года мы зноў збіраемся —
каб успомніць, каго страцілі,
каб падтрымаць тых, хто ў зняволенні,
каб паказаць: мы не здаліся.
РАСКЛАД ДНЯ:
11:00 — велапрабег годнасці.
У гонар тых, хто быў нашымі вачыма на маршах. Хто папярэджваў пра засады і кардоны.
Старт: Пасольства Беларусі (Mindaugo 13).
Прыязджайце на роварах і самакатах. Апранайце бела-чырвонае адзенне, бярыце з сабой стужкі і сцягі.
Фініш: плошча Лукішкі
12:00–13:00 — мітынг на плошчы Лукішкі
Прамовы, хвіліна маўчання, жывая памяць.
Словы праўды, боль і надзея.
Прастора адзінства — дзе можна быць сабой.
13:00 — Шэсце да амбасады Беларусі
13:30–15:00 — збор каля амбасады.
Мы прыносім свечкі, словы падтрымкі, і маўчанне, якое гучней за крыкі.
Кожны, хто прыйдзе — гэта доказ таго, што Беларусь жыве.
Кожны сцяг, кожная свечка, кожны позірк — гэта крок да волі.
Прыходзь.
Калі ты таксама не забыўся. Калі сэрца ўсё яшчэ баліць. Калі верыш, што мы не дарма выйшлі.
Мы памятаем. Мы разам. Мы працягваем!
Жыве Беларусь!
https://t.me/REBELarus1
@REBELarus20
[email protected]