БЕЛАРУСАМ ЛІТВЫ
Даражэнькія ўсе!
Dapamoga адсвяткавала з вамі сваё 5-годдзе і мы бярэмся ўдасканаліць працэсы ў арганізацыі. Звяртаемся да вас з просьбай і заклікам — дапамажыце Dapamoga дапамагаць!
Што можа кожны_ая з нас — тых, для каго ў свой час нешта зрабілі беларусы — цяпер зрабіць сам ці сама:
прапанаваць часовае ЖЫТЛО для новага рэлаканта_ў на перыяд ад 2 тыдняў да месяца (запоўніць анкету)
Увага! Спасылка на збор дадзеных — толькі ў публікацыях на каналах Dapamoga!!! Будзьце абачлівыя і ўважлівыя!
набыць СРОДКІ ГІГІЕНЫ, БЯЛІЗНУ ДЛЯ ЛОЖКАЎ і іншае і прывезці ў Замак. Вось спіс неабходнага тут і цяпер:
Сродкі гігіены:
Зубная паста
Зубная шчотка
Мыла
Пена/гель для галення
Аднаразовыя брытвы ці брытвы і касеты
Шампунь для валасоў
Гель для душа
(Можна з серыі 2 у 1 гель/шампунь)
Папера для прыбіральні
Жаночыя гігіенічныя пракладкі
Бялізна для ложкаў
Пададзеяльнік аднаспальны або паўтараспальны
Прастыня аднаспальная
Навалочкі сярэдняга памеру
Рушнікі сярэдняга памеру
Вялікія рушнікі для цела
Падушкі і коўдры вітаюцца таксама, можна не новыя у добрым стане і чыстыя.
Адзенне і рэчы (новыя)
Ніжняя бялізна
Шкарпэткі
Мэбля (можна на часовае выкарыстанне)
Раскладушкі
Усе пытанні і ўдакладненні па спісе — да @Nasstasa. У Замку рэчы пакідаць на яе імя.
зрабіцца ВАЛАНЦЁРАМ_КАЙ, які дапамагае ментарам і ў Замку: напішыце ў асабістыя @nk_dapamoga ці @tacelja, каб трапіць у супольнасць па дапамозе новым рэлакантам
дасылаць данаты на рахункі Dapamoga
Наша мэта — пашырыць і палепшыць магчымасці пачатковай адаптацыі беларусаў, якія трапляюць у Літву.
Памятайма — БЕЛАРУС БЕЛАРУСУ БЕЛАРУС!
Жыве Беларусь!
Часовае жытло для новых рэлакантаў-беларусаў у Літве / Временное жилье для новых релокантов-беларусов в Литве / Temporary housing…
Просьба пазначыць свае магчымасці па часовым размяшчэнні праз анкету. Калі спатрэбіцца, з вамі звяжацца прадстаўнік Dapamoga. Дзякуй!
Просьба указать свои возможности по временному размещению людей через анкету. Когда понадобится, с вами свяжется представитель…