Беларусь вызваліла 52 палітвязняў, у тым ліку шэсць грамадзян Літвы, — прэзідэнт Наўседа

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Вызваленыя 52 палітвязні

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа абвясціў, што Беларусь вызваліла 52 палітычных зняволеных, а таксама грамадзян заходніх краін, у тым ліку шэсць грамадзян Літвы.

Паводле яго, сярод вызваленых — «дзеячы апазыцыі, журналісты, удзельнікі пратэстаў і грамадзяне замежных дзяржаў».

«Тое, што адбылося, — гэта велізарны дыпламатычны поспех для Амерыкі і ўсіх нас», — сказаў Наўседа.