Памяці Міраслава Лазоўскага ды іншых патрыётаў, якія паклалі свае жыцця за тое, каб жыла бацькаўшчын…

Памяці Міраслава Лазоўскага ды іншых патрыётаў, якія паклалі свае жыцця за тое, каб жыла бацькаўшчына…

Ад сонца да сэрца кладзецца прамень, 
Ад сонца да сэрца цяплынь ды надзея,
Ад сонца да сэрца паходняй ў начы, 
Насуперак цемры заззяе ідэя.

Нас кліча радзіма: Паўстань ды жыві!
Над намі у неба узняліся сцягі, 
На белым палоска чырвонай крыві, 
За волю ахвярам даніна павагі.

Ізноўку на бой паўстае Легіён, 
Заслонай жалезнай на ворага шляху, 
У сэрцы запалены Данкам агонь,
Знішчае парэшткі жывёльнага жаху.

Ад сэрца да сонца нясецца наш спеў,
Ад сэрца да сонца сыходзіць прысяга, 
Ад сэрца да сонца праз гора ды гнеў,
Нашыя рукі ўздымае адвага…

#гісторыябеларусі
#адсэрцадасонца
#беларусь
#україна
#беларусынавайне
#маладыфронт
#белылегіён
#МіраслаўЛазоўскі