12 кастрычніка 2025 года Плошча В. Кудзіркі, Вільня Пачатак а 12:00Беларуская дыяспара ў Літве, аб’…

12 кастрычніка 2025 года
Плошча В. Кудзіркі, Вільня
Пачатак а 12:00

Беларуская дыяспара ў Літве, аб’яднанне палітвязняў RE:BELarus, а таксама партыя «Народная Грамада» і Dapamoga запрашаюць на памятную акцыю ў гонар Вітольда Ашурка — беларускага грамадска-палітычнага і экалагічнага актывіста, забітага ў Выпраўчай калоніі №17 21 мая 2021 года.

Мы разам ушануем яго жыццё і подзвіг:
запалім 55 свечак — сімвал яго гадоў;
кожны ўдзельнік прачытае частку з ліста Вітольда;
скажам некалькі словаў пра памяць і мужнасць чалавека, які змагаўся за праўду;

Прыйдзі, каб аддаць даніну павагі тым, хто не зламаўся.
Салідарнасць жыве!

#ВітольдАшурак #Belarus #REBELarus #НароднаяГрамада #Dapamoga #Памяць #СвабодуПалітвязням #Вільня