Сябры, запрашаем Вас у гэтую нядзелю 19 кастрычніка на аўтарскую экскурсію па Вільні, прысьвечаную 2…

Сябры, запрашаем Вас у гэтую нядзелю 19 кастрычніка на аўтарскую экскурсію па Вільні, прысьвечаную 260-гадоваму юбілею Міхала Клеафаса Агінскага, аднаго з самых вядомых кампазітараў у сьвеце, які сябе ім не лічыў, а насамрэч  быў палітыкам, дыпламатам, паўстанцам ды мецэнатам.

Жыцьцё князя Міхала Клеафаса Агінскага поўнае таямніцаў, неверагодных сюжэтаў, раманаў, і вядома, паланэзаў

Дарэчы, “хто напісаў паланэз Агінскага?” – не такі ўжо і жарт. А ў нібыта юбілейны год дасьледчыкі сталі аспрэчваць нават яго дату ды месца нараджэньня.

Ня менш захапляльнымі былі жыцьцёвыя гісторыі ягоных продкаў, сваякоў ды нашчадкаў. Мы з вамі знойдзем некаторыя памяткі гэтага незвычайнага княжацкага роду ў Вільні і пагаварым пра выбітных яго прадстаўнікоў.

Пачатак а 16-й гадзіне. Рэгістрацыя ў гугл-форме ці ў прыват праз тэлеграм @liusterkavilnia

Гэтым разам экскурсія платная – каштуе 15 еўра,
групам ад 3 чалавек – зьніжкі.
Дзецям да 12 год бясплатна.

Але хутка – бясплатны квэст па роду Агінскіх!