Фільм пра легендарны гурт N.R.M. — ужо ў сеціве!Журналіст Аляксандр Чарнуха прадставіў на сваім кан…

Фільм пра легендарны гурт N.R.M. — ужо ў сеціве!

Журналіст Аляксандр Чарнуха прадставіў на сваім канале сапраўднае кіно пра культавы беларускі гурт NRM.
Гісторыя музыкаў, што пачыналі на аскепках Мроі, партызанілі супраць сістэмы, стварылі хіты, якія сталі голасам пакалення — і перажылі канфлікт, што раскалоў гурт.

У фільме — шчырыя ўспаміны Лявона Вольскага і Піта Паўлава, шмат архіўных кадраў і невядомых фактаў.

А 1 лістапада у Беларускім Замку — сустрэча з аўтарам фільма Аляксандрам Чарнухам! Лявон Вольскі і Піт Паўлаў — частыя госці Замка, і мы будзем рады вітаць у нас стваральніка гэтай гісторыі!

Уваход — данат
Месца: Беларускі Замак, Вільня
Пачатак: 1 лістапада, 19:00

https://youtu.be/e49klkZZHXw?si=STrmP41JQyV_ejnv
NRM і трагедыя культавага рок-гурта. ВОЛЬСКІ і ПАЎЛАЎ пра партызаншчыну, забароны і галоўны канфлікт

Гэта сапраўднае кіно пра культавы беларускі гурт NRM. Яны пачыналі на аскепках свабоды і Мроі, вялі партызаншчыну і запісвалі найвядомейшыя песні ў гісторыі беларускага року. Іх спансавалі Dainowa і Hugo Boss, іх забараняла дзяржава і бясконца круцілі па…