Дарагія сябры, у нядзелю, 30 лістапада з 15:00, збіраемся разам у Беларускім Замку, каб падрыхтавацца да зімовых святаў і стварыць сапраўдную казачную атмасферу.
Калі ў вас ёсць калядныя ці навагоднія ўпрыгожванні, гірлянды, цацкі, свечкі ці іншыя дробязі — прыносьце, калі ласка! Давайце зробім наш Замак яшчэ больш утульным і цёплым.
Пасля ўпрыгожванняў арганізуем чайны вячар, каб разам правесці апошні восеньскі дзень — у коле сяброў, у агнях і ў чаканні святаў.