Сябры, на гэтыя выходныя мы запрашаем Вас на 2 унікальныя беларускамоўныя экскурсіі ў Вільні з атэст…

Сябры, на гэтыя выходныя мы запрашаем Вас на 2 унікальныя беларускамоўныя экскурсіі ў Вільні з атэставаным гідам:

1.У суботу 29 лістапада ў сутарэньні віленскага Кафедральнага сабора!
Рэгістрацыя ў гэтай гугл-форме.
Збор у 13-00 ля касаў у званіцы Кафедральнага касьцёла!

Кошт квіткоў 12 еўра, 6 еўра – са зьніжкай. Квіткі набыць трэба загадзя!
Унёскі для экскурсаводкі па 10 еўра з чал.
Увага, экскурсія адбудзецца толькі, калі набярэцца мін. 12 жадаючых, але група ня больш за 20!

2. У нядзелю 30 лістапада а 13-30 ў чарговы бясплатны музейны дзень у Віленскі Палац Валадароў!
Рэгістрацыя ў гэтай гугл-форме.
Збор у 13-30 ля касаў музея! Атрымаць бясплатны квіток трэба загадзя!
Унёскі для экскурсаводкі па 15 еўра з чал.
Увага, экскурсія адбудзецца толькі, калі набярэцца мін. 10 жадаючых, але група ня больш за 20 чалавек!

Для тых, хто зарэгіструецца на 2 экскурсіі адразу – зьніжка – 20 еўра за 2!

Хочаце адчуць подых мінуўшчыны і дакрануцца да легендаў? Далучайцеся! Рэгіструйцеся хутчэй!