Запрашаем усіх ахвочых далучацца да пляцення сетак у Беларускім Замку.
Штотыдзень па серадах і нядзелях з 18 да 21 гадзіны.
Сплеценыя ў Замку сеткі будуць накіроўвацца “Віленскім павукам” ці валанцёрам, якія возяць гуманітарную дапамогу ва Украіну, па магчымасці — для перадачы ў беларускія добраахвотніцкія падраздзяленні ЗСУ.
Нагадаем, што таксама з ПН па ПТ з 18 да 21 можна дапамагаць Украінеразам з “Віленскімі павукамі”Саюза стралкоў Літвы, якім мы шчыра ўдзячныя за падтрымку з матэрыяламі для сетак і навуку па пляценні.
Сеткі ратуюць жыцці. Дапамагайма ваярам за нашу і вашу свабоду!
Серада і нядзеля (штотыдзень) 18:00 – 21:00 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10