Нашы вынікі ў лістападзе, якія атрымаліся дзякуючы вам:- 48 чалавек атрымалі фінансавую дапамогу (!…

Нашы вынікі ў лістападзе, якія атрымаліся дзякуючы вам:

48 чалавек атрымалі фінансавую дапамогу (!!!)
↳ 26 чалавек змаглі сабраць перадачы для родных у зняволенні
↳ 10 чалавек атрымалі дапамогу, звязаную з юрыдычнай падтрымкай
↳ 12 былых палітзняволеных атрымалі дапамогу ў рэсацыялізацыі і адаптацыі;
Каб атрымаць дапамогу ў рэсацыялізацыі, пакіньце нам свае кантакты на сайце https://stayrebel.fun/released-help

73 ліста вы пацвердзілі праз наш сайт, 59 лістоў мы атрымалі на сайт і даслалі;
138 лістоў мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
109 новых чалавек мы дадалі на сайт за месяц.

Як дапамагчы палітзняволеным сёння?
Абярыце адзін з варыянтаў:
– Станьце Вартаўніком/ніцай і падтрымлівайце канкрэтнага вязня рэгулярна;
– Зрабіце разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымайце унікальны мерч;
– Аформіце падпіску на 2 еўра каб падтрымаць нашу працу;
Дапамажыце сабраць пасылку ў калонію;
Наш бот (без зваротнай сувязі): @dissidentby_bot

Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

Дзякуй!