ЗАЎТРА 7 СНЕЖНЯ — НЯДЗЕЛЬНАЯ АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЦІ Ў ВІЛЬНІ У межах міжнародных мерапрыемстваў да Дня …

ЗАЎТРА 7 СНЕЖНЯ — НЯДЗЕЛЬНАЯ АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЦІ Ў ВІЛЬНІ

У межах міжнародных мерапрыемстваў да Дня правоў чалавека (10 снежня) беларусы выходзяць, каб нагадаць пра палітвязняў і праўдзівы стан правоў чалавека ў Беларусі.

Мы жывём у час, калі ў Беларусі парушаюцца ўсе магчымыя правы і законы:

— тысячы людзей у турмах,
— сотні тысяч прайшлі праз допыты, гвалт і ціск,
— мільёны былі вымушаныя пакінуць свой дом.

Мы не маем права маўчаць.
Таму заклікаем далучыцца да акцыі салідарнасці заўтра 7 снежня а 12:00.

Мы — голас тых, каго рэжым спрабуе прымусіць замаўчаць!
Мы — памяць і падтрымка беларускіх палітвязняў!
Мы — супольнасць, якой не ўсё адно!

А потым а 13:30 сустракаемся на акцыі “НЕ – гібрыдным атакам на Літву” ля Амбасады Беларусі.

Нядзеля, 7 снежня 2025
12:00
Плошча Вінцаса Кудзіркі (Vinco Kudirkos aikštė)