АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 16 СНЕЖНЯСёння ўспамінаем жнівень 2025 года — месяц, які для супольнасці D…

АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 16 СНЕЖНЯ

Сёння ўспамінаем жнівень 2025 года — месяц, які для супольнасці Dapamoga стаў месяцам салідарнасці, сустрэч і жывой прысутнасці адно для аднаго.

У жніўні мы:

разам з партыяй «Народная Грамада» арганізавалі вечар салідарнасці з Міколам Статкевічам з нагоды яго дня нараджэння — вечар павагі, памяці і надзеі;

віталі на віленскай зямлі абаронцу Беларусі і Украіны, вернага сябра Dapamoga — Валянціна Троцкага (пазыўны King);

рэгулярна выходзілі на панядзелкавыя мітынгі ў падтрымку Украіны на Кафедральнай плошчы, бо гэтая барацьба — агульная;

гучна апладзіравалі беларускім акторам і рэжысёру Андрусу Дарэле на паказе спектакля «Цесля»;

падпявалі песням нашага добрага сябра і пастаяннага музычнага госця Максіма Шчэрбіны на яго цёплым канцэрце-кватэрніку ў Замку;

віншавалі Эмануэліса Зінгерыса, нашага дарагога сябра і абаронцу інтарэсаў беларусаў у Літве, з юбілеем яго палітычнай кар’еры;

і проста сустракаліся з людзьмі, якія дарагія нашаму сэрцу — без лозунгаў, але з цеплынёй і шчырасцю.

Жнівень нагадаў нам: супольнасць — гэта не толькі падзеі, але і людзі.