Эўропа прадставіла плян гарантый бясьпекі для Ўкраіны. У ім 6 пунктаў:- пастаянная вайсковая падтрым…
16.12.2025Нацыянальная бясьпека. Дайджэст
Эўропа прадставіла плян гарантый бясьпекі для Ўкраіны. У ім 6 пунктаў:
– пастаянная вайсковая падтрымка Ўкраіны і захаваньне колькасьці Ўзброеных сіл Украіны да 800 тысяч чалавек у мірны час;
– пастаянная вайсковая падтрымка Ўкраіны і захаваньне колькасьці Ўзброеных сіл Украіны да 800 тысяч чалавек у мірны час;
– фарміраваньне шматнацыянальных сіл пад кіраўніцтвам Эўропы ў рамках Кааліцыі ахвочых пры падтрымцы ЗША з магчымымі дзеяньнямі на тэрыторыі Ўкраіны;
– мэханізм кантролю за спыненьнем агню, які пад кіраўніцтвам ЗША з удзелам міжнародных прадстаўнікоў дазволіць займацца маніторынгам сытуацыі для раньняга папярэджаньня атак, фіксацыі парушэньняў і рэагаваньня на іх;
– інвэстыцыі ў аднаўленьне Ўкраіны, фінансаваньне рэканструкцыі, а таксама гандлёвыя пагадненьні і кампэнсацыя шкоды з боку Расеі. Расейскія актывы ў Эўразьвязе застаюцца замарожанымі;
– абавязак рэагаваць вайсковымі, выведнымі, эканамічнымі і дыпляматычнымі сродкамі ў выпадку абвастрэньня і нападу на Ўкраіну;
– падтрымка ўступу Ўкраіны ў Эўразьвяз.