24 снежня мы закрываем наш Адвент-каляндар, падсумоўваючы снежань 2025 года.
Гэты снежань стаў месяцам бясконцай радасці ад сустрэч з нашымі вызваленымі беларусамі, балючым расчараваннем для тых, хто пакуль не дачакаўся сваіх блізкіх, і смуткам з-за жыццёвых несправядлівасцяў, якія мы ўсё яшчэ перажываем разам.
І ўсё ж мы працягваем верыць у цуды, у бясконцасць жыцця і з надзеяй глядзім у заўтрашні дзень. Бо пакуль ёсць салідарнасць, любоў і памяць — ёсць і шлях наперад.
Дзякуй усім за гэты год. Няхай Каляды будуць светлымі, цёплымі і напоўненымі сэнсам.
І не забудзьцеся загадаць самыя патаемныя жаданні — яны маюць звычку спраўджвацца.