Віншуем усіх, хто святкуе сёння Каляды. Няхай кожнаму і кожнай хопіць гэтай ноччу любові і цеплыні…
Каляда, Каляда, прачынаюцца зоры,
Неба будзе здавацца ялінкай ў агнях,
У гэты вечар ў зямлі бесканечнай прасторах,
Як у храме сьвятым — цішыня. Шчасьцем Маці-Марыя, радзіўшая Сына,
Ля Дзіцятка праменіць няземскай красой,
Ускалыхнула нямую жывёлу навіна,
Забляялі ягняткі дзіцятку на сон.
He ў багатых харомах, а ў ясьлях убогіх
Нарадзілася праўда, любоў і дабро.
Ясна сьвеціць зара, і на Зорку дарога
У Бэтлеем гэтай ноччу вядзе мудрацоў.
Заміраем душой ля Дзіцятка на сене,
Над маленькай галоўкай праменьні сьвятла,
Прыйдзе час, і за нас ускладуць Яму церні,
I закапае кроў са сьвятога чала.
Прыдзе Дзень, уваскросьне і зло пераможа
Ва ўсясільнай любові сьвятое Ягня,
Гэты Бог, гэты Сын чалавечы і Божы,
Сьмерць прыняўшы страшную «за друзі свая».
Сьвеціць, зьзяе зара, як калісьць ў Бэтлееме,
Усё неба здаецца ялінкай ў агнях,
Ля прачыстай Марыі Дзіцятка на сене,
А на Божай зямлі — цішыня.
Ларыса Геніюш
Са святам!
Жыве Беларусь!