«Чорная зона». Што вядома пра палітзьняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псыхіятрычных клініках: ht…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Чорная зона». Што вядома пра палітзьняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псыхіятрычных клініках: https://smarturl.click/QwGkVY

Як мінімум 22 палітвязьні цяпер прымусова лечацца ў псыхіятрычных установах Беларусі. Сярод іх ня менш за сем жанчын. Іх ня лічаць звычайнымі асуджанымі, таму яны не трапляюць у сьпісы на памілаваньне і ня могуць разьлічваць на вызваленьне пасьля заканчэньня турэмнага тэрміну.

Сярод вядомых – Марыя Ўсьпенская, удава Андрэя Зельцара, Нэлі Алфёрава, Натальля Маныла і Натальля Мікуліч.

Праваабаронцы называюць такое лячэньне фактычна бестэрміновым зьняволеньнем. Пасьля 2020 году ім невядомы ніводзін выпадак вызваленьня палітвязьня, якому прызначылі прымусовае псыхіятрычнае лячэньне.

Расказваем, паводле якіх артыкулаў яны асуджаныя, дзе і ў якіх умовах знаходзяцца.