У гэтую страшную ноч Беларусь страціла больш сотні прадстаўнікаоў інтэлегенцыі
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя 108 выбітных беларусаў. Сярод іх былі навукоўцы, культурныя дзеячы і літаратары: паэты, празаікі, перакладнікі і шмат іншых.
Тады, усяго за адну ноч, сталіністы пазбавілі Беларусь асобаў, якія маглі б моцна паўплываць на нашую культуру і мову.
Штогод беларусы згадваюць тыя жудасныя падзеі і называюць іх Ноччу расстраляных паэтаў.
Агулам у Беларусі ў перыяд кіравання Іосіфа Сталіна было рэпрэсавана каля 500 літаратараў, а ва ўсім СССР – каля дзвюх тысячаў. Наступствы гэтага ўдару адчуваюцца і сёння.