Вызваленыя і вывезеныя ў Літву 25 палітзняволеных! Як дапамагчы?Арганізацыі ўжо гатовыя аказаць палі…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Вызваленыя і вывезеныя ў Літву 25 палітзняволеных! Як дапамагчы?

Арганізацыі ўжо гатовыя аказаць палітзняволеным падтрымку ў аднаўленні пасля перажытых выпрабаванняў. Ніжэй — інфармацыя пра тое, як вы можаце дапамагчы.

Падтрымайце экстраны збор BYSOL
Як і раней, мэта — выплаціць мінімум €1000 кожнаму і кожнай з вызваленых.

Далучайцеся да валанцёраў (-к) «Вольных»
Валанцёрскія групы рэагавання «Вольных» дапамагаюць у моманты, калі патрэбная хуткая дапамога і каардынацыя. І калі патрэбная разавая дапамога ў Літве ці ў Польшчы.

Дапамажыце шэлтару ў Вільні
Фонд «Краіна для жыцця», які ўтрымлівае шэлтар у Вільні, просіць далучыцца да экстранага збору.

Падтрымайце вызваленых у аднаўленні і рэсацыялізацыі
У адаптацыі за мяжой палітзняволеным дапаможуць ініцыятывы «Вольныя» і «Dissidientby». Яны падтрымліваюць усіх былых палітзняволеных — таму данаты заўсёды актуальныя.

  Калі з’явяцца іншыя спосабы дапамагчы, мы падзелімся імі асобна.

Працуе гарачая лінія: @hotline202512