У ЗША абвінавацілі пяць чалавек, звязаных з расейскай разведкай
Міністэрства юстыцыі ЗША прад’явіла абвінавачанні пяці людзям, якіх амерыканскае следства звязвае з расейскай разведкай і падрыхтоўкай забойстваў і дыверсій. Паводле абвінавачання, сетка дзейнічала з 2024 года і вербавала выканаўцаў для нападаў у ЗША і Еўропе.
Следства сцвярджае, што гэтым летам быў падрыхтаваны план забойства расейскага апазіцыянера ў Вашынгтоне, за які прапаноўвалі $40 тысяч.
Таксама разглядалася забойства іншага расейскага апазіцыянера ў Літве. Сярод абвінавачаных — былы палкоўнік расейскіх спецслужбаў Юрый Храмееў і яго сын Кірыл, якога называюць афіцэрам ФСБ.
Амерыканскія ўлады таксама звязваюць групу з падрыхтоўкай дыверсій у Празе і Літве.