На волю выйшаў вядомы дзіцячы хірург Андрэй Любецкі
Палітзняволены лекар Андрэй Любецкі выйшаў на свабоду пасля больш чым пяці гадоў за кратамі. Ён цалкам адбыў прызначаны яму тэрмін.
Андрэя затрымалі 4 траўня 2021 года. Раніцай у яго кватэры правялі вобшук, пасля чаго мужчыну затрымалі.
Першапачаткова Любецкаму прад’явілі абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). Пазней яму таксама выставілі абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
У 2022 годзе палітвязню прызначылі пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Восенню 2025 года Андрэя Любецкага зноў асудзілі — на гэты раз паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Дадатковы тэрмін, які яму прызначылі, праваабаронцам невядомы.