Шэсть гадоў таму ў Мінску быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі
10 жніўня 2020 года ў Мінску ў ходзе пратэстаў быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі — ён стаў першай ахвярай з ліку мірных дэманстрантаў.
Першапачаткова ўлады заяўлялі, што ў яго руках спрацавала невядомая выбуховая прылада. Аднак відэазапісы зафіксавалі, што ў мужчыны не было ніякіх прадметаў, і ён упаў пасля стрэлу ў грудзі. Афіцыйнай прычынай смерці стала адкрытая рана грудной клеткі і масіўная страта крыві.
Следчы камітэт на працягу некалькіх месяцаў праводзіў праверку, але так і не распачаў крымінальную справу па факце забойства. Жонцы загінулага паведамлялі, што расследаванне можа цягнуцца максімальны тэрмін без гарантый выніку.
Замест пошуку вінаватых у гібелі чалавека, сілавікі пачалі пераслед за ўшанаванне яго памяці. На жыхароў Мінска завялі крымінальныя справы за надпіс «Не забудзем» на месцы трагедыі. Іх абвінавацілі ў хуліганстве і наўмысным пашкоджанні маёмасці, за што пагражала да дзесяці гадоў зняволення.
“Нацыянальная трагедыя, якая не пройдзе бясследна”. Праваабаронца — пра ахвяраў жніўня 2020-га