«Мне важна, каб 9 жніўня захавалася ў нашай здольнасці дамаўляцца, дзякаваць за дапамогу і самім дапамагаць, калі можам»
З нагоды шостай гадавіны 9 жніўня Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з асабістымі словамі пра тое, як мы змяніліся за гэтыя гады і што важна нам усім захаваць у сабе цяпер.
«Нам па-ранейшаму балюча. І шэсць гадоў — дастаткова доўга, каб стаміцца і засумнявацца, ці мае ўсё гэта сэнс. Але з кожным годам становіцца ўсё больш відавочна: 2020-ы незваротна змяніў Беларусь.
Для мяне 9 жніўня — гэта абяцанне не забыць. Не забыць, што мы — адна нацыя. Не забыць таго самага моманту, калі ў натоўпе з дзясяткаў тысяч чалавек з’явілася адчуванне, што мы здольныя на ўсё. Хтосьці ўсміхаецца, хтосьці падае ваду, людзі клапоцяцца адно пра аднаго. І нас шмат. І мы ўсе хочам аднаго — быць вольнымі ды людзьмі звацца».
З нагоды шостай гадавіны 9 жніўня Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з асабістымі словамі пра тое, як мы змяніліся за гэтыя гады і што важна нам усім захаваць у сабе цяпер. «Нам па-ранейшаму балюча. І шэсць гадоў — дастаткова доўга, каб стаміцца…