42 год таму не стала выбітнага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Уладзімір Караткевіч — класік бе…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

42 год таму не стала выбітнага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

Уладзімір Караткевіч — класік беларускай літаратуры, заснавальнік нацыянальнага гістарычнага рамана, адзін з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў за межамі Беларусі.

Але акрамя яго творчай геніяльнасці ён запомніўся як непаўторная асоба з адметнымі здольнасцасцямі і інтарэсамі.

Па верных словах Рыгора Барадуліна, «гэта і геній, і жывы натуральны беларус незакамплексаваны». Менавіта таму жыццё, учынкі і паводзіны Караткевіча цікавяць нас і праз дзесяцігоддзі, трэба толькі ўспрымаць іх правільна і натуральна.

Аб гэтым, дарэчы, нагадвае і слушная занатоўка ў ягонай запісной кніжцы: «Я проста ёсць я, Караткевіч, з дзвюма нагамі (пакуль), двума вачыма, адным носам і адным сэрцам, з 5 дадатнымі якасцямі і 95 недахопамі. Такім вы мяне і прымайце, калі вам хаця крыху цікава тое, што я кажу вам…»

Зрабілі для вас падборку, што можна пачытаць пра вядомага класіка беларускай літаратуры.

20 малавядомых фактаў з жыцця Уладзіміра Караткевіча

Песні беларускіх музыкаў на вершы Уладзіміра Караткевіча

Аляксандр Фядута: «Будзем чытаць Караткевіча. Сёння гэта наша нацыянальная ідэя»

Як спявае Уладзімір Караткевіч?

Загадкі і разнастайныя інтэрпрэтацыі кахання паміж Уладзімірам Караткевічам і Валянцінай Нікіцінай.

«Геній — гэта геній плюс дваццаць праседжаных нагавіц…» Пра што пісаў Караткевіч у сваіх дзённіках.

Вось якіх жанчын любіў пісьменнік Уладзімір Караткевіч

«У рабстве гіне дух». 7 натхняльных цытат Уладзіміра Караткевіча.

«О, каб ведаў ты, як палаюць паходні на сценах залы для піроў!»

Якія казкі пісаў Уладзімір Караткевіч?