​​7 ліпеня 1882 г нарадзіўся Янка Купала. Беларусь у яго вершах – часта сумная і нешчаслівая, але за…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​7 ліпеня 1882 г нарадзіўся Янка Купала. Беларусь у яго вершах – часта сумная і нешчаслівая, але заўсёды – прыгожая і любімая.

Мая малітва

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.
 
Я буду маліцца да яснага сонейка,
Няшчасных зімой саграваць сірацін,
Прыветна па збожных гуляючы гонейках,
Часцей заглядаці да цёмных хацін.
 
Я буду маліцца да хмараў з грымотамі,
Што дзіка над намі гуляюць не раз,
Каб жаль над гаротнымі мелі бяднотамі,
Градоў, перуноў не ссылалі падчас.
 
Я буду маліцца да зорак і жаліцца,
Што гасяць сябе надта часта яны,
Бо чуў, як якая з неба з іх зваліцца,
З жыцця хтось сыходзе на вечныя сны.
 
Я буду маліцца да нівы ўсёй сілаю,
Каб лепшаю ўродай плаціла за труд,
Збагаціла сельскую хату пахілую,
Надзеі збытымі убачыў наш люд.
 
Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Не вылі над роднай зямлёй, нада мной.
 
05.07.1906 г.

Жыве Беларусь!