“Толькі судовыя выканаўцы прызналі маё фізічнае існаванне”. Мікола Статкевіч расказаў, як пасля вызв…

“Толькі судовыя выканаўцы прызналі маё фізічнае існаванне”. Мікола Статкевіч расказаў, як пасля вызвалення з калоніі ўжо месяц жыве ў Беларусі без дакументаў.

“Пашпарт застаўся ў калоніі, кіраўніцтва якой не адказвае на запыты. Пакінулі як сувенір? А без яго не тое, што за мяжу на абследаванне не выедзеш, як шмат хто прапануе, — а нават у мясцовую паліклініку не звернешся. І не дакажаш, што я — гэта я.

Толькі мужныя судовыя выканаўцы рашуча прызналі маё фізічнае існаванне без дакументаў. Але адразу ж заявілі прэтэнзіі на палову маёй пенсіі. Якую я таксама не магу аднавіць без пашпарта”.

Статкевіча вызвалілі 19 лютага — пасля інсульту і трох тыдняў у рэанімацыі. Палітыку не вярнулі пашпарт, не выдалі даведку пра вызваленне. У лістападзе 2025 года яго спрабавалі дэпартаваць з Беларусі ў Літву — таксама без дакументаў. Але ён выбраў застацца на радзіме, а ўлады не прыдумалі нічога лепшага, чым яшчэ на некалькі месяцаў вярнуць яго ў калонію.