«Без палітычных і эканамічных санкцый мы засталіся б у турме», — Алесь БяляцкіБрытанская газета The …

«Без палітычных і эканамічных санкцый мы засталіся б у турме», — Алесь Бяляцкі

Брытанская газета The Times апублікавала інтэрв’ю з заснавальнікам Праваабарончага цэнтра «Вясна», Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру і былым палітзняволеным Алесем Бяляцкім.

Газета нагадвае, што ЗША паступова змякчалі свае гандлёвыя абмежаванні для Беларусі, якую калісьці называлі «апошняй дыктатурай Еўропы», падчас перамоваў, што спрыялі вызваленню Алеся Бяляцкага разам з дзясяткамі іншых палітычных зняволеных.

Аднак самы вядомы праваабаронца краіны перакананы, што Вялікабрытанія і астатняя частка Еўропы не павінны рабіць тое самае.

«Без палітычных і эканамічных санкцый мы засталіся б у турме. Толькі рэзкае пагаршэнне эканамічнага становішча Беларусі ў апошнія месяцы прымусіла ўлады шукаць выйсце. У рэжыму няма палітычных апанентаў, няма дэмакратычных журналістаў. Ён задушыў культурныя і моладзевыя ініцыятывы».


Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/119750

Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка