І сёння, і кожны дзень, трэба памятаць: вайна доўжыцца не чатыры гады, і не дванаццаць. Крывавая і…
24.02.2026Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
І сёння, і кожны дзень, трэба памятаць: вайна доўжыцца не чатыры гады, і не дванаццаць. Крывавая імперыя стагоддзямі імкнецца вынішчыць усё жывое вакол сябе, забівае чужых дзяцей, а сваіх гадуе ў нянавісці. Яна мяняла назвы і формы праўлення, але сярэднявечную сутнасць захавала. Адвечны агрэсар і адвечная “турма народаў”.
Расіі даравалі ўсё, бо “культура”, “балет”, “загадкавая душа”, “перамаглі фашызм” і гэтак далей. Расія прывыкла. Расія хацела паўтарыць у чарговы раз. І вось, чатыры гады таму паўтарыць не атрымалася. Дзякуючы фантастычнай мужнасці народа Украіны.
Зруйнаваныя ўшчэнт гарады, страчаныя сотні тысяч жыццяў, разбураныя сем’і, дзеці без дзяцінства, – страшная плата за выжыванне народа. Украіна змагаецца за сябе, але кожны яе крок, кожны поспех, кожная перамога набліжаюць канец злачыннай імперыі. Кіеў стаіць, а вось мур турмы народаў трэснуў, і расколіны шырацца. Не сёння і не заўтра, але прыйдзе дзень, калі мур гэты нарэшце рухне і пахавае ўсіх, хто выбраў бок рашыстаў.
Слава Україні!
Жыве Беларусь!