«Яму так блага стала, што ён упаў на бараку» — сталі вядомы абставіны смерці палітзняволенага Вадзіма Храсько
Былы палітвязень Міхаіл Сталярчук распавёў пра абставіны смерці асуджанага за данаты Вадзіма Храсько — ён стаў сведкам гэтага:
«У яго ўжо былі праблемы са здароўем. У студзені 2024 года ў яго была тэмпература і ён хадзіў у медчастку, але яго не прымалі там. Потым яму так дрэнна стала, што ён упаў на бараку. Супрацоўнікі самі напалохаліся ўжо. Выклікалі кантралёра і медыка. На насілках яго аднеслі ў медчастку, дзе ён адразу і памёр. Прыехала хуткая і забрала яго. Як потым казалі кантралёры, “ён згарэў за тры дні” — памёр ад запалення, як паказала ўскрыццё. Калі б на медчастцы яму зрабілі здымак і неяк дапамаглі, то гэтага не было б».