Класік беларускай літаратуры паходзіў з Віцебшчыны. Вучыўся ў сярэдняй школе ва Ушачах, скончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў на розных пасадах у рэдакцыях газет і часопісаў, а таксама рэдактарам у выдавецтвах.
З вершамі дэбютаваў у 1953 годзе на старонках газеты «Чырвоная змена». Аўтар дзясяткаў зборнікаў паэзіі, сатыры і гумару, кніжак з вершамі для дзяцей, перакладаў замежных аўтараў, дзённікаў, якія вёў з сярэдзіны 50-х гадоў.
Як вядома, Рыгор Барадулін сябраваў з Васілём Быкавым. А той рабіў цікавыя і нечаканыя падарункі свайму сябру. Напрыклад, на адзін з дзён нараджэння Рыгор Іванавіч атрымаў ад Васіля Уладзіміравіча падарункавы набор з чатырох гальштукаў, які суправаджаўся віншавальнай паштоўкай.
А на сваё 50-годдзе Барадулін атрымаў ад сябра скураны партфель з віншавальнай гравіроўкай: «Дарагому Рыгору ў дзень пяцідзесяцігоддзя В. Быкаў», а таксама самаробны альбом з калажамі і артыкуламі пра яго, які да юбілею сабраў і зрабіў Васіль Быкаў.
Зрабілі для вас падборку, што можна пачытаць і паглядзець пра Рыгора Барадуліна: