«Змрочнае мінулае не адпускае беларусаў» — Алесь Бяляцкі ў гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны ва …

«Змрочнае мінулае не адпускае беларусаў» — Алесь Бяляцкі ў гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне

«На краі вайны.

Чатыры гады як побач з Беларусьсю ідзе вайна. Непазьбежна яна зьмяніла і нашае жыцьцё. Чатыры гады ў Беларусі неабвешчанае вайсковае становішча. А разам зь ім прыйшло панаваньне самаўладзьдзя і дыктатуры. Забароненая прэса, зьнішчанае ўсялякае грамадзкае і палітычнае жыцьцё. Грамадзтва прыгнечанае масавымі рэпрэсіямі, страхам, паняверкаю. Турмы забітыя палітычнымі зьняволенымі, якіх абменьваюць як ваеннапалонных.

“Толькі б не было вайны”, — божкалі нашыя бабулі. Мы легкадумна адмахваліся: дзе там вайна, якая вайна, мы ж “вечна помнім і ніколі не забудзем”.

Але ж змрочнае мінулае не адпускае беларусаў. Сталін падстрыг вусы і гуляе ў хакей: крок наперад, два крокі назад.

Усе мы сёньня плоцім за вайну высокую цану. Мы жывем на краі вайны. І ўсе мы жадаем, каб яна скончылася як мага хутчэй».