Шчыра віншуем з Днём роднай мовы, сябры! Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень…

Шчыра віншуем з Днём роднай мовы, сябры!

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы — свята, якое нагадвае нам пра неабходнасць захавання і развіцця роднай мовы; павагу да моўнай разнастайнасці ў свеце; сувязь мовы з культурай, гісторыяй і традыцыямі народа.
Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА у 1999 годзе.

Наша беларуская мова унікальная: вытанчаная, звонкая, мілагучная, з празрыстай, дзівоснай мяккасцю, якая кожнае слова робіць ласкавым. Беларуская мова прасякнута еўрапейскай далікатнасцю і насычаная славянскай сілай.

Не згаснуць зоркі ў небе сінім,
Не знікне край наш дарагі,
Пакуль жыве ў народзе мова —
Жывуць і праўда, і сцягі.

М. Багдановіч