«Беларуская мова для нас мае асаблівае значэнне, гэта пытанне нашага выжывання» — Алесь Бяляцкі
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронца, былы палітвязень і пісьменнік АлесьБяляцкі ў размове з Радыё Рацыя распавёў пра важнасць роднай мовы, а таксама пра свае літаратурныя планы.
«Для нас, для беларусаў, беларуская мова мае асаблівае значэнне, таму што гэта ёсць асноўная прычына, асноўная рэч, якая дазваляе нам захоўвацца як беларусам, як народу, улічваючы тое, што мы заціснутыя паміж двух большых народаў, расейцаў і палякаў. Нам трэба, канешне, трымацца за сваю беларускую мову, бо калі мы будзем губляць сваё, будзем губляць сваю мову, то раней ці пазней, мы перастанем быць беларусамі.
Для нас гэта пытанне выжывання, як для народа, як для адной супольнасці, як для аднаго народа, які жыве на гэтай зямлі ўжо больш за тысячу гадоў».