Уладзіслаў Сыракомля. На яго вершах вырас беларускі нацыянальны рух
29 верасня 1823-га нарадзіўся выдатны паэт і фалькларыст Уладзіслаў Сыракомля. Яго перакладаў Лучына і Купала, для абодвух ён — любімы паэт. Ён жыў у эпоху, калі яшчэ віравала ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага, але неўзабаве на авансцэну выйшла беларуская ідэя.
Як звязалі з беларускім рухам «лірніка вясковага»?