Праблемы беларусаў з праязным дакументам пры авіяпералётах з Польшчы26 верасня 2025 года Павел Латуш…
29.09.2025Беларусы Замежжа

Праблемы беларусаў з праязным дакументам пры авіяпералётах з Польшчы
26 верасня 2025 года Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і кіраўнік НАУ, сустрэўся з намеснікам старшыні Ведамства грамадзянскай авіяцыі Польшчы (Urząd Lotnictwa Cywilnego) Анджэем Котвіцам. У сустрэчы таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі авіяцыйнага ведамства і пагранічнай службы.
Павел Латушка звярнуў увагу польскага боку на цяжкасці, з якімі сутыкаюцца беларусы пры пасадцы на рэйсы ў Польшчы праз адсутнасць пашпартоў. Пасля ўказа Лукашэнкі ад 2023 года многія, хто вымушана пакінуў Беларусь, не могуць абмяняць дакументы за мяжой (у пасольствах і консульствах) і зрабіць гэта ў Беларусі праз пагрозу пераследу. У выніку частка беларусаў у ЕС мае пратэрмінаваныя пашпарты або ўвогуле засталася без іх. Праблема закранае і дзяцей, народжаных за мяжой.
Звычайна гэтыя людзі маюць легальны статус у Польшчы і польскі праязны дакумент для замежнікаў (dokument podróży dla cudzoziemca). Але авіякампаніі часам адмаўляюць ім у рэгістрацыі, пры наяўнасці гэтага дакумента і адсутнасці дзейнага беларускага пашпарта. Павел Латушка нагадаў, што МУС Польшчы яшчэ ў снежні 2023 года пацвердзіла: праязны дакумент можна выкарыстоўваць і для пацвярджэння асобы, і для перасячэння мяжы. Ён таксама спаслаўся на артыкул 22 Шэнгенскага памежнага кодэксу, які дазваляе свабодны рух праз унутраныя межы незалежна ад грамадзянства.
Польскі бок адзначыў, што праблемы ўзнікаюць праз перастрахоўку перавозчыкаў, якія баяцца штрафаў за перавозку пасажыраў без «правільных» дакументаў (згодна з польскім заканадаўствам, патрабаванне наяўнасці неабходных дакументаў у пасажыраў ляжыць на перавозчыку (артыкул 459 закона Польшчы «Аб замежніках»), а штрафныя санкцыі ў дачыненні да перавозчыкаў прадугледжаны артыкулам 462 таго ж закона). У той жа час ў ведамстве прызналі: часта гэта пытанне недастатковай інфармаванасці супрацоўнікаў аэрапортаў і авіякампаній.
Прадстаўнікі Ведамства грамадзянскай авіяцыі Польшчы паведамілі, што інфармацыю пра тое, што польскі праязны дакумент з’яўляецца дакументам, які пасведчвае асобу, давядуць да кіраўніцтва і супрацоўнікаў аэрапортаў Польшчы, а таксама да авіяперавозчыкаў у межах найбліжэйшага пасяджэння польскага камітэта авіяперавозчыкаў (Komitet przewoźników lotniczych).
@CabinetBelarus